Курсы долара і еўра ў Беларусі 20 ліпеня працягваюць расці
У пятніцу, 20 ліпеня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў вырас — з 1,9960 да 1,9984 беларускага, курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3176 да 2,3272 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1481 беларускага (у чацвер — 3,1527).
Беларускі рубель у адносінах да кошыку валют аслабеў на 0,04%.