Ладуцька: праца мінскага "Мотавелазавода" ў 2021-м не мела эканамічнага сэнсу

Ладуцька: праца мінскага "Мотавелазавода" ў 2021-м не мела эканамічнага сэнсу

Праца мінскага "Мотавелазавода" ў 2021-м не мела эканамічнага сэнсу. Такая выснова вынікае са слоў яго дырэктара Мікалая Ладуцькі. Каб эканамічны сэнс быў, кажа ён, прадпрыемства мусіць прадаваць больш за 200 тысяч ровараў за год. Летась жа было прададзена толькі 105 тысяч. "Дзеля ўнутранага спажывання мадэрнізацыю гэтага прадпрыемства не трэба было б рабіць, мы гэта ўсведамляем", — цытуе словы Ладуцькі БЕЛТА. Ён падкрэсліў, што ў ідэале на ўнутраным рынку мусіць прадавацца толькі 30% прадукцыі "Мотавелазавода".

У панядзелак прадпрыемства наведаў Аляксандр Лукашэнка, які застаўся незадаволены сітуацыяй і выкананнем ранейшых даручэнняў. Цяпер завод і Мінпрам збіраюцца да канца 2022 года разабрацца, якія дэталі і камплектуючыя для ровараў і матацыклаў змогуць вырабляць беларускія прадпрыемствы (каб пазбавіцца ад залежнасці ад паставак з-за мяжы).

У лютым 2021-га Лукашэнка забараніў прыватызаваць мотавелазавод, а ў сакавіку наведаў яго, раздаючы даручэнні. Папярэднік прадпрыемства, завод "Мотавела", быў прыватным прадпрыемствам, але дзяржава яго вярнула. Усё скончылася банкруцтвам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі