“Ламай сістэму!”: як “партызаны” ламаюць рэжым — эфір з Шаметавец
Юльяна Шаметавец / Еўрарадыё
Адным з самых паспяховых праектаў ворагаў лукашэнкаўскага рэжыма сталі “Кібер-Партызаны”. Яны працягваюць “ламаць” базы і архівы дзяржструктур не толькі для тролінгу ў выглядзе размяшчэння на дзяржаўных сайтах аб’яў пра святкаванне Дня Волі, але і для атрымання важнай альбо кампраметавальнай для рэжыму інфармацыі.
Якія акцыі апошняга часу самі “Партызаны” лічаць набольш паспяховымі? Як ідзе супраца з “каліноўцамі” і што ўжо паспелі зрабіць разам? Ці здольныя “кіберы” канчаткова паламаць сцэнар лукашэнкаўскай сістэмы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кібер-Партызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.