Латвія гатовая атакаваць Сірыю без мандата ААН
А разам з ёй яшчэ шэсць краін Еўрасаюза.
Раней на вайсковую інтэрвенцыю без дазволу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з еўрапейскіх краін пагаджалася толькі Францыя.
Цяпер да яе далучыліся Данія, Харватыя, Румынія, Грэцыя, Латвія і Кіпр, інфармуе РІА "Новости".
Агульную пазіцыю ЕС у адносінах магчымай вайсковай інтэрвенцыі супраць Сірыі з боку шэрагу дзяржаваў Захаду збіраюцца выпрацаваць кіраўнікі МЗС 28 краін ЕС, якія збяруцца на нефармальную сустрэчу 6-7 верасня ў Вільні.
Днямі прэзідэнт ЗША Барак Абама звярнуўся да кангрэса з просьбай ухваліць удар па Сірыі пасля падзеяў 21 жніўня. У Вашынгтоне лічаць, што ў гэты дзень урад Сірыі выкарыстаў хімічную зброю на ускраінах Дамаска, у выніку чаго загінулі больш за 1400 чалавек.
Жырыноўскі прапанаваў аддаць Вільню Лукашэнку, бо "гэта Беларусь" (відэа)
Фота — AFP