Латвійскі міністр: Пытанне палітвязняў — у цэнтры адносінаў Беларусі і ЕС

У чацвер, 21 траўня, у Рызе пачнецца саміт Усходняга партнёрства. Беларусь на ім прадставіць міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка. Пасол па асаблівых даручэннях Усходняга партнёрства МЗС Латвіі Юрыс Пойканс у інтэрв'ю Еўрарадыё адзначыў, што беларуская дэлегацыя зарэгістравалася толькі сёння, адной з самых апошніх.

Пойканс: "Мы былі гатовыя на любы ўзровень, на любую дэлегацыю, якая б прыязджала з Мінска. Вядома, улічваючы палітычныя рэаліі, якія мы маем на дадзены момант. Несумненна, пытанне палітычных зняволеных стаіць у цэнтры нашых адносінаў. Мы робім толькі першыя крокі насустрач адно аднаму. Каб зрабіць вялікі палітычны прарыў, мы як мінімум павінныя вырашыць пытанне палітычных зняволеных".

Што для Беларусі зменіць саміт Усходняга партнёрства ў Рызе

Юрыс Пойканс нагадаў, што менавіта Уладзімір Макей прадстаўляў Беларусь на саміце Усходняга партнёрства, які прайшоў восенню 2013 года ў Вільні.

Фота: ria.ru, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі