Леанід Злотнікаў: Беларусы непрадбачліва мала эканомяць

Паводле вынікаў сацыялагічнага даследавання, праведзенага Ўсерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі сумесна з Research & Branding Group і Сацыялагічнай лабараторыяй "НОВАК", жыхары Беларусі менш эканомяць з-за крызіса, чым гэта робяць расіяне ці ўкраінцы. Калі на прадуктах харчавання эканомяць 50-56% расіян і ўкраінцаў, дык беларусаў 45%. На вопратцы і абутку эканомяць 39% жыхароў Беларусі, а расіян — 42%, украінцаў — 56%.
На думку эканаміста Леаніда Злотнікава, такія паводзіны беларусаў не вельмі прадбачлівыя, бо заробкі ў людзей будуць зніжацца і лепш бы ім пачаць эканоміць ды нешта адкладаць на будучыню.

Леанід Злотнікаў: “Можна чакаць, што заробкі ў людзей панізяцца. Яны ўжо шмат у каго панізіліся. Асабліва ў машынабудаванні і хімічнай прамысловасці. А далей і ў іншых галінах заробкі будуць больш нізкімі, чым яны ёсць зараз”.

Эканаміст кажа, што нават ў Расіі колькасць эканамічна адукаваных людзей, большая, чым у Беларусі. Людзей, якія слухаюць не толькі афіцыйную інфармацыю, але і прагнозы незалежных экспертаў і СМІ.

Гэта дазваляе ім больш самастойна арыентавацца ў сітуацыі. У выпадку ж, калі наш урад і афіцыйныя СМІ сцвярджаюць, што ў краіне крызісу няма, а доступ да незалежных крыніц інфармацыі абмежаваны, то і прыватны бюджэт людзі не могуць прадбачліва спланаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі