Лекар-анэстэзіёлаг прызнаў віну часткова, іншыя — віны не прызналі

Нагадаем, што вясной 2013 года пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс" памерла 25-гадовая гродзенка Юлія Кубарава.

Былы лекар анэстэзіёлаг-рэаніматолаг медцэнтра Аляксандр Шураў прызнаў сваю віну часткова. Ён сказаў, што недаацаніў стан пацыенткі. Пры гэтым лекар адзначыў, што "інструкцыі не парушаў". Былыя генеральная дырэктарка Галіна Валжанкіна і галоўны інжынер "Экамедсэрвіса" Вадзім Ліхута сваёй віны не прызналі.



Нагадаем, былы лекар анэстэзіёлаг-рэаніматолаг (цяпер ён працуе лекарам на станцыі хуткай меддапамогі) абвінавачваецца ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Былыя генеральны дырэктар і галоўны інжынер медцэнтра абвінаваючаюцца ў службовай халатнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.


Суд арыштаваў маёмасць "Экамедсэрвіса" на суму 10 млрд 20 млн рублёў

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі