Лекарка з Азербайджана выратавала на борце самалёта двухгадовую беларуску

Самалёт "Белавія" / skytraxratings

Самалёт "Белавія" / skytraxratings

Двухгадовую беларуску, якая ляцела на борце рэйса “Баку — Мінск”, выратавала спартовы лекар са зборнай Азербайджана па муай-тай. Зборная накіроўвалася на II Гульні краін СНД, і спартовы лекар апынулася адзіным медыкам у самалёце.

"Дзіцё білася ў канвульсіях. Я аказала яму першую медычную дапамогу, зрабіла ўкол, каб збіць тэмпературу", – цытуе Дыльбяр Сафараву партал Tochka.by.

У той дзень, 8 жніўня, самалёт Belavia здзяйсняў экстранную пасадку ў аэрапорце “Віцебск”. Дзіцё шпіталізавалі ў Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр з вострай віруснай інфекцыяй і высокай тэмпературай. Цяпер стан дзяўчынкі стабільны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі