Ліцэй БДУ святкуе 20-годдзе

Ліцэй БДУ святкуе 20-годдзе. 4 лютага канцэрт і іншыя мерапрыемствы адбываліся ў межах навучальнай установы, 5 лютага з нагоды юбілею адбылося ўрачыстае пасяджэнне навуковага савета БДУ, а сёння, 6 лістапада, у канцэртнай залі “Мінск” распачнецца вечар сустрэчы выпускнікоў Ліцэя. Заняткі Ліцэя БДУ распачаліся 10 студзеня 1990 года ў класах мінскай СШ №189, што месціцца ў Серабранцы. Праз год Ліцэй атрымаў уласны корпус — даваенны будынак на скрыжаванні вуліц Дзянісаўскай і Маякоўскага. А ў 2001 годзе Ліцэй БДУ ўрачыста пераехаў у будынак былога Дом настаўніка на вул. Ульянаўскай, дзе знаходзіцца і дагэтуль.

За 20 гадоў Ліцэй БДУ падрыхтаваў больш за 4 тысячы выпускнікоў па гуманітарным (пазней — філалагічным), гістарычным, хімічным, хіміка-біялагічным, матэматычным і фізічным профілях. Сярод выпускнікоў Ліцэя — некалькі тузіноў пераможцаў і прызёраў міжнародных Алімпіядаў па самых розных дысцыплінах.

З нагоды юбілея на сайце Ліцэя БДУ змешчаны зварот да выпускнікоў, у якім сказана наступнае: "Што прынеслі нам 20 гадоў? Гэта бясконцыя пошукі ісціны на ўроках і пасля іх, гэта сустрэчы і растанні, гэта довлед стасункаў у атмасферы ўсеагульнай павагі, якія складана ацаніць, і шмат-шмат усяго такога, што не можа быць выяўленае словамі, але кожны гэта адчувае".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі