Лічба дня: 1500 дзён правёў у турме Мікола Статкевіч

Мікалай Статкевіч сядзеў у Шклоўскай калоніі. Але пасля шэрагу спагнанняў і пакарання штрафным ізалятарам (ШІЗА) яго перавялі ў Магілёўскую турму. Цяпер яго зноў перавялі ў калонію, але толькі за два дні знаходжання ў Шклоўскай калоніі ён паспеў атрымаць два спагнанні і не выключае, што доўга там не затрымаецца.

Першае спагнанне Мікола Статкевіч атрымаў за тое, што яго штаны, выдадзеныя палітвязню ў Магілёўскай турме, не адпавядаюць форме зняволенага Шклоўскай калоніі. А другое — за парушэнне рэжыму, паведамляе жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Адамовіч: “Мікола тэлефанаваў ўчора — ён разумее і маральна гатовы да таго, што ў гэтай калоніі ён доўга не затрымаецца. Яго ж не выпадкова ў Шклоўскую калонію адправілі — я думаю, вы разумееце. Гэта ўжо быў свайго роду сігнал: з гэтай калоніі, заўважце, палітычныя сыходзілі ў турму. У мінулы раз хуценька "запрэсавалі" і запакавалі ў турму Міколу і гэтак жа хуценька зрабілі гэта з Міколам Дзядком, якога адмыслова накіравалі ў Шклоў, а адтуль ізноў-такі ў турму”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі