Лідара страйкама "Беларуськалію" асудзілі на 30 сутак
![Лідара страйкама "Беларуськалію" асудзілі на 30 сутак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bokun-1205.jpg.webp?itok=B4wuc2aO)
Лідара страйкама "Беларуськалію" Анатоля Бокуна асудзілі на 30 сутак. Пра гэта паведамляецца ў ТГ-канале страйкама.
Паплечнікі Бокуна кажуць, што перадачу для яго не прынялі.
Яны асцерагаюцца, што Бокуна могуць судзіць яшчэ раз і павялічыць тэрмін арышту, абвінавацішчы ў непадпарадкаванні міліцыі.
Як распавядала Еўрарадыё, Бокуна затрымалі 8 траўня ў доме яго бацькоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.