Літоўскае ТВ: Лукашэнка прыедзе ў Літву 16 верасня

Па звестках тэлеканала Lietuvos ryto, ужо ўзгоднены візіт кіраўніка Беларусі ў Літву. У Вільню Аляксандра Лукашэнка павінен прыехаць у сераду 16 верасня, паведамляе Delfi.  Міністр замежных спраў Вігаўдас Ушацкас сказаў, што, магчыма, гэты візіт дазволіць падпісаць не толькі дамовы пра спрошчаны візавы рэжым у прымежнай зоне. Найважнейшае, на што спадзяецца літоўскі бок, — гэта новыя магчымасці, якія адкрыюцца перад літоўскімі прадпрымальнікамі, Клайпедскім портам падчас эканамічнага крызісу.

Па словах міністра, прэзідэнта Беларусі выбіраюць грамадзяне гэтай краіны. Ушацкас адзначыў, што ён сам ужо 15 гадоў сустракаецца з дэмакратычнай беларускай апазіцыяй, але афіцыйная Вільня будзе размаўляць з тымі, хто знаходзіцца ва ўладзе.

Нагадаем, што сем'і зніклых беларускіх палітыкаў звярнуліся да кіраўніцтва Літвы з просьбай не прымаць Аляксандра Лукашэнку. У 16-ы дзень кожнага месяца адбываюцца акцыі ў памяць пра зніклых апанентаў рэжыму і ў знак салідарнасці з палітвязнямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі