Літоўскага прэм’ера аштрафавалі на 290 еўра за паленне ў кавярні

Кiраўнiк урада Лiтвы Гедымiнас Кiркiлас аштрафаваны на 290 еўра за паленне ў кавярнi. Штраф прызначаны Дзяржаўнай службай па кантролi за алкаголем i тытунем.
Як высвятлiлася, прэм’ер-міністр парушыў закон у кампанii свайго латышскага калегi Івара Годманiса ў адной з кавярняў Клайпеды. Прэм’ер лiтоўскага ўрада закурыў трубку, папярэдне спытаўшы дазволу ў гаспадара кавярнi.

Аднак курца "здалi" мясцовыя журналiсты, якiя распавялі аб факце парушэння прэм’ерам дзеючай у Лiтве забароны на паленне ў грамадскiх месцах. Дарэчы, не так даўно на 3 тысячы еўра быў аштрафаваны міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, які папаліў у дублінскім рэстаране.

“Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі