"Літоўская чыгунка" пачала перавозку нафтапрадуктаў ва Украіну ў абыход Беларусі

"Літоўская чыгунка" пачала перавозку нафтапрадуктаў ва Украіну ў абыход Беларусі

"Літоўская чыгунка" пачала перавозку нафтапрадуктаў для Украіны ў абыход Беларусі, піша "Еўрапейская праўда".

Грузавая кампанія LTG Cargo, якая ўваходзіць у групу "Літоўскай чыгункі" (Lietuvos gelezinkeliai, LTG), плануе перавозіць нафтапрадукты, што вырабляе прадпрыемства Orlen Lietuva (у структуры польскага нафтаканцэрна Orlen) два-тры разы на тыдзень. І да канца лета давезці перавозкі да штомесячных аб'ёмаў — 30 тысяч тон. 

LTG Cargo перавозіць нафтапрадукты паміж тэрміналамі Моцкава (Літва) і Тракішкі (Польшча). Далей маршрут праходзіць праз Польшчу да пункта пропуску Ягадзін на мяжы з Украінай. Трынспартыроўку ажыццяўляюць польскія перавозчыкі і "Укрзалізніца".

Цягам апошніх тыдняў гэтым маршрутам ва Украіну выправілася 12 цягнікоў, якія завезлі больш за 12 тысяч тон нафтапрадуктаў.

"Груз будзе пераводзіць з вузкай каляіны на шырокую толькі аднойчы — на тэрыторыі Украіны, таму маршрут можа быць эфектыўным", — мяркуе кіраўніца LTG Cargo Эгле Шымэ.

У далейшым LTG Cargo плануе пашыраць геаграфію перавозак і задзейнічаць у траспарціроўцы Клайпедскі порт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі