Літовец ашукаў Facebook і Google на 121 мільён долараў

Літовец ашукаў Facebook і Google на 121 мільён долараў

Літовец ашукаў Facebook і Google на 121 мільён долараў. Эвалдас Рымашаўскас дасылаў гэтым кампаніям фальшывыя рахункі, а тыя іх аплачвалі! Пра гэтую гісторыю распавядае Delfi.

50-гадовы грамадзянін Літвы арганізаваў незаконную схему, дзеля чаго зарэгістраваў у кватэры ў латвійскім горадзе кампанію з асноўным капіталам у памеры 1 еўра. Яе назва супадала з назвай буйнога вытворцы камп'ютарнай тэхнікі і камплектуючых з Тайваня. "Бізнесмен" вёў перапіску з Facebook і Google, патрабаваў, каб за рэальныя пастаўкі тэхнікі яны плацілі на рахункі латвійскай кампаніі ў банках Латвіі і Кіпра. І схема працавала! У 2013 годзе Google заплаціў каля 23 мільёнаў долараў, у 2015-м Facebook перавёў каля $98 мільёнаў.

Адзін з латвійскіх банкаў заўважыў падазроныя аперацыі яшчэ ў 2013 годзе. Інфармацыя трапіла ў паліцыю, пачалося расследаванне. У 2017 годзе Літва выдала Рымашаўскаса па запыце праваахоўных органаў Злучаных Штатаў. Літовец прызнаў сваю віну ў здзейсненым махлярстве. Яму пагражае да 30 гадоў турмы. Прысуд будзе абвешчаны ў ліпені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі