Літва можа пашырыць спіс сваіх грамадзян, якім забаронены ўезд у Беларусь

Мяжа Літвы і Беларусі / facebook.com/pasienislt

Мяжа Літвы і Беларусі / facebook.com/pasienislt

Нацыянальная камісія па бяспецы Літвы пашырыць спіс грамадзян, якім забаронены выезд у Беларусь і Расію, піша Delfi.

Цяпер у яго ўваходзяць літоўскія дзяржслужбоўцы, супрацоўнікі розных службаў і вайскоўцы. А могуць увайсці яшчэ і іншыя асобы, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас.

"Мы вырашылі вярнуцца назад і ўдасканаліць наш рэгламент, каб мы ахапілі больш шырокае кола людзей і абаранілі як дзяржтаямніцы, так і саміх людзей, бо яны з'яўляюцца асноўнымі мішэнямі спецслужбаў", — паведаміў Віткаўскас.

Раней літоўскія дзяржорганы неаднаразова папярэджвалі сваіх суграмадзян, каб тыя не ездзілі ў Беларусь. Па іх словах, літоўцаў могуць вербаваць беларускія спецслужбы. Таксама гаварылася, што літоўцы могуць трапіць пад крымінальны пераслед, прычым дыпламатам будзе складана аказаць ім дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі