Літву турбуе актыўны ўдзел Расіі ў будаўніцтве беларускай АЭС

Літву турбуе не намер Беларусі будаваць на сваёй тэрыторыі АЭС, а закрытасць афіцыйнай інфармацыі і актыўны ўдзел Расіі ў гэтым праекце. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас. Амбасадар заявіў, што літоўскі бок дагэтуль афіцыйна не апавешчаны, што АЭС будзе будавацца на Астравецкай пляцоўцы. Ён таксама нагадаў, што, калі Літва прыняла рашэнне пра будаўніцтва новай Ігналінскай АЭС, яна найперш паведаміла пра гэта Беларусі.

Акрамя таго, афіцыйная Вільня заклапочаная, ці будзе беларуская АЭС адпавядаць патрабаванням МАГАТЭ і куды будзе прадавацца энергія Астравецкай АЭС. Пры гэтым Э.Багдонас падкрэсліў, што, калі гэтае эканамічнае і энэргетычнае рашэнне, у Літвы не будзе пытанняў, калі ж палітычнае — пытанняў узнікае шмат.

Літоўскі амбасадар нагадаў, што станцыя мусіць будавацца ў 23 кіламетрах ад мяжы Літвы і на адлегласці менш за 100 кіламетраў ад Ігналінскай АЭС.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі