Ліянэля Месі не пусцяць на матч Лігі чэмпіёнаў, яго чакае суд

У чэрвені Месі і яго бацьку Хархэ Арасіё былі выстаўленыя абвінавачанні. Як высветлілася, яны не выплацілі падаткі за 2007-2009 гады на суму 4 мільёны еўра (нібыта, няправільна запаўняліся падатковыя дэкларацыі). Іх выклікалі ў суд Барселоны для дачы паказанняў на 17 верасня. У выпадку, калі іх віну дакажуць, пакараннем можа стаць турэмнае зняволенне на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў зняволення і штраф да 24,6 млн еўра.


26-гадовы Ліянэль Месі спадзяецца заключыць міравое пагадненне з пракурорам сталіцы Каталоніі. Ён ужо заплаціў падаткавікам 10 мільёнаў еўра, хаця штраф можа складаць ад 5 да 9 мільёнаў.


Тым не менш, нават калі пагадненне будзе дасягнутае, Месі вымушаны з'явіцца ў суд і прапусціць першы матч "Барселоны" ў Лізе чэмпіёнаў.
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі