Луцкі Еўрамайдан пераязджае ў Кіеў
У Луцку абвясцілі ўсеагульную мабілізацыю актывістаў для падтрымкі Еўрамайдана ў Кіеве.
Гэта вырашылі раніцай 11 студзеня ў Кардынацыйнай радзе Луцкага Еўрамайдана, паведамляе УНІАН. Як толькі ў сацсетках з'явілася інфармацыя пра зачыстку Еўрамайдану ў Кіеве, на Тэатральную плошчу Луцка пачалі сцягвацца актывісты. Цяпер у Кардынацыйнай Радзе рыхтуюць спісы неабыякавых грамадзян, якія сёння адправяцца ў Кіеў.
Фота — www.volynpost.com