Лукашэнка: Беларусь пакуль не выходзіць з ЕАЭС

Беларусь бачыць перспектыву ў Еўразійскім эканамічныя саюзе і не збіраецца з яго выходзіць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю вядоўцы праграмы “Весці ў суботу” тэлеканала “Расія 1” Сяргею Брылёву.

Кіраўнік дзяржавы адмаўляе, што Беларусь хоча выйсці з гэтай дамовы.

“Нехта спрабуе мяне папракнуць (адсочваю гэта з нашага дыялогу з журналістамі), што Лукашэнка хоча выйсці з Еўразійскага саюза. Ды Гасподзь з вамі. Усё нашмат прасцей, чаму гэтае пытанне ўзнікла, — патлумачыў кіраўнік дзяржавы. — У нас апазіцыя пачала папракаць мяне і ўладу ў тым, што мы падпісалі гэтую дамову, з якой немагчыма выйсці. Я рэагую на гэта — вы чытайце дамову”.

Лукашэнка падкрэсліў, што ніводная краіна не падпісвае дамовы, з якой нельга было б выйсці.

“Таму, калі ўжо вельмі балюча і цесна, то з любой дамовы можна выйсці, у тым ліку і Еўразійскага саюза. Мяне абвінавацілі (але гэта звыкла для мяне), што Лукашэнка хоча выйсці з гэтай дамовы. Навошта? Нам яна вельмі выгодная, і мы бачым перспектыву ў гэтым”, — цытуе кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі