Лукашэнка будзе размаўляць у Туркменіі не столькі пра малако, колькі пра газ

17 чэрвеня пачынаецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменію. Чакаецца, што ў Ашхабадзе будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.  Палітолаг Юрый Шаўцоў у інтэрв'ю Еўрарадыё кажа, што пытанне паставак беларускага малака ў Туркменію не будзе галоўнай тэмай перамоваў:

"Візіт пачаў рыхтавацца задоўга да "малочнага канфлікту". Асноўная мэта візіта, зразумела, не "прапіхванне" малака на туркменскі рынак (хаця пра малако будзе гаворка). Зразумела, што нам патрэбны ад Туркменіі газ".


Дарэчы, як нагадвае БелаПАН, асноўную частку экспарту Туркменістана ў Беларусь складае прадукцыя паліўна-энергетычнага комплекса, сельскай гаспадаркі і тэкстыльнай прамысловасці. Беларусь жа пастаўляе ў гэтую краіну абсталяванне, транспартныя сродкі, харчовыя і гаспадарчыя тавары, хімічную прадукцыю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі