Лукашэнка: Былыя спецназаўцы мусяць уплываць на нашу моладзь (відэа)

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перспектывы Узброеных Сілаў Беларусі звязаны з развіццём сілаў спецыяльных аперацый.



"Можа быць, нам не трэба столькі механізаваных частак, а лепш мець такія — падрыхтаваныя [сілы спецаперацый]. Можа, для Беларусі такія сілы спецаперацый — перспектыва... Але вы павінны сесці, дакладна пралічыць і вызначыцца, як будзем развівацца ў будучым", — заявіў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што "не супраць такіх атрадаў".



У той жа час кіраўнік дзяржавы выказаў спадзяванне, што яму прадэманстравалі не "паказальнае мерапрыемства", і што дзедаўшчыны няма ў беларускім войску.


Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў патэнцыял маладых людзей, якія праходзяць службу ў Мар'інай Горцы. Ён звярнуў увагу на тое, што гэты патэнцыял павінен быць эфектыўна выкарыстаны і пасля заканчэння службы.

"Нам вельмі не хапае такой моладзі. Не тое, каб яна кепская, але гэтыя хлопцы з сілаў спецаперацый не павінны прапасці, яны абавязкова павінны пасля службы фармаваць асноўныя вузлы нашай моладзі", — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі