Лукашэнка — чыноўнікам: не будзеце хадзіць па 5 км, доўга не пражывеце

Лукашэнка — чыноўнікам: не будзеце хадзіць па 5 км, доўга не пражывеце

Падчас наведвання Баранавічаў Аляксандр Лукашэнка спрабаваў даведацца ў мясцовых чыноўнікаў, якімі відамі спорту яны займаюцца. Як інфармуе БЕЛТА, яны не змаглі даць зразумелага адказу. Лукашэнка выказаў заклапочанасць за іх здароўе.

"Гэта падаецца жартам, але не будзеце хадзіць па 5 кіламетраў як мінімум, доўга не пражывеце, — гаварыў кіраўнік дзяржавы збянтэжаным чыноўнікам. — Таму вы жартуйце, як хочаце, але гэта вельмі важна для кожнага".

Таксама Аляксандр Лукашэнка заклікаў "вертыкальшчыкаў" Брэстчыны заахвочваць моладзь да заняткаў спортам, у тым ліку і ўласным прыкладам. Ён заявіў, што кіраўнік вобласці павінен быць на хакеі ці футболе "на кожным матчы ці праз матч". "Вы павінны там сядзець і за сабой цягнуць людзей", — сказаў Лукашэнка.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі