Лукашэнка даручыў распрацаваць закон аб альтэрнатыўнай службе

Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць закон аб альтэрнатыўнай службе ў адпаведнасці з 57-м артыкулам Канстытуцыі краіны. Як паведамляе БелаПАН, такое даручэнне было дадзена 18 лютага пасля таго, як кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад дзяржсакратара Савета бяспекі Леаніда Мальцава. На думку Мальцава, у Беларусі ўжо ёсць альтэрнатыва тэрміновай службы: "Напрыклад, акрамя тэрміновай службы, ёсць служба ў рэзерве, якая з'яўляецца альтэрнатыўнай. Юнакі таксама атрымліваюць воінскія спецыяльнасці на вайсковых факультэтах і вайсковых кафедрах у навучальных установах, а затым тэрмін іх службы складае ўсяго шэсць месяцаў".

Мальцаў таксама паведаміў пра дзейсны механізм вызвалення ад тэрміновай службы. Рашэнне аб вызваленні на законных падставах ад службы можа прымаць прэзідэнт. Адпаведна штогод выдаецца ўказ, на падставе якога даюцца адтэрміноўкі, у тым ліку для тых грамадзян, якія па сваіх рэлігійных перакананнях не могуць браць у рукі зброю. Як заявіў Мальцаў, гэта 50—60 чалавек штогод за час закліку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі