Лукашэнка: Хачу паслухаць, як дыхае сельская гаспадарка (відэа)
Беларускі лідар заклікае чыноўнікаў адказаць за патрачаныя на сельскую гаспадарку 45 мільярдаў долараў.
Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад чыноўнікаў справаздачы аб рэальнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Пра гэта ён заявіў 27 сакавіка на нарадзе, прысвечанай праблемам у гэтай галіне.
“З усімі па вертыкалі ў сельскай гаспадарцы дамовіліся, што калі прэзідэнт падпісвае 3-5 указаў, то сельская гаспадарка ўздыхне. Мінула нямала часу, каб паглядзець — дыхае сельская гаспадарка ці не. Я б хацеў сёння пачуць, як яна дыхае і чаго ёй не хапае для таго, каб нармальна дыхаць”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.
Паводле беларускага лідара, за апошнія 10-13 гадоў на развіццё гэтай галіны па ўсіх кірунках было патрачана 45 мільярдаў долараў, перадае тэлеканал АНТ. Цяпер надышоў час трымаць справаздачу пра вынікі гэтага інвеставання.
Стратэгічныя пытанні сельскай гаспадаркі будуць разглядацца па выніках першага кварталу, у красавіку. Новая нарада адбудзецца ў Віцебская, Магілёўскай або ў Брэсцкай вобласці, дзе нядаўна з’явіліся кіраўнікі.