Лукашэнка хоча аддаць зямлю фермерам

У Беларусі магчымая прыватызацыя земляў сельскагаспадарчага прызначэння. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння, у часе паездкі па Гомельскай вобласці, калі наведаў адну з фермерскіх гаспадарак, паведамляе БелаПАН. Кіраўнік краіны адзначыў, што ў буйных калгасах з розных прычынаў землі часам выкарыстоўваюць неэфектыўна. Таму Лукашэнка прапанаваў аддаць іх прыватнікам для развіцця фермерскіх гаспадарак. Таксама беларускі лідэр лічыць неабходным ствараць прыватныя аграхолдынгі.

Усяго ў Беларусі на 1 студзеня 2010 года дзейнічала 2.045 фермерскіх гаспадарак. У сярэднім на адну такую гаспадарку ў краіне прыпадае 61 га зямлі. Фермеры займаюцца пераважна раслінаводствам, удзельная вага іх гаспадарак у вытворчасці асноўных відаў сельгаспрадукцыі — каля 2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі