Лукашэнка: Хто хоча ваяваць — у Сірыю, грошы на білет дамо

29 студзеня ў Мінску праходзіць штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. У Палацы Незалежнасці сабраліся не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты — агулам 260 чалавек. Сярод іх прысутнічае і карэспандэнт Еўрарадыё.

Адказваючы на пытанне пра тое, ці магчымы Майдан у Беларусі, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што гэтага не будзе. "Хаця "ёсць адмарозкі", — прызнаў кіраўнік дзяржавы.

"Але хто хоча ваяваць, дык Сірыя ёсць. Туды! На білет грошы дамо! Вось прычына таго, што Майдана тут не будзе!", — заявіў Лукашэнка.

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі