Лукашэнка і Шарыф падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

Лукашэнка і Шарыф падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

Беларусь і Пакістан падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах — гэта рознага кшталту мемарандумы, пагадненні і пратаколы. Подпісы пад дакументамі паставілі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф па выніках перамоваў у Ісламабадзе.  

Сярод іншага падпісаны пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі аб уступленні ў сілу дамовы паміж Беларуссю і Пакістанам аб сяброўстве і супрацоўніцтве. Таксама падпісаныя пратаколы ў дачыненні дамовы аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

Падпісаны пакет дакументаў, якія тычацца супрацоўніцтва ў банкаўскай і эканамічнай сферах, у тым ліку аб узаемадзеянні паміж цэнтрабанкамі дзвюх краін. На развіццё навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння скіраванае палажэнне аб стварэнні пакістанска-беларускага цэнтру навукі і тэхналогіі. Падпісаныя і дакументы аб узаемадзеянні ў адукацыйнай і культурнай сферай, у сферы транспартных і паштовых зносінаў, перадае БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі