Лукашэнка зноў нагадаў пра сярэдні заробак у 500 долараў
На нарадзе 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка загадаў пра сваё даручэнне давесці на працягу 2017 года сярэдні заробак па краіне да ўзроўню ў 500 долараў.
Ён прыгразіў чыноўнікам за невыкананне гэтага даручэння. "Калі мы выйдзем на гэтую лічбу, да нас прэтэнзій не павінна быць. Ні з боку сацыяльных утрыманцаў, ні з боку працуючых, інтэлігенцыі ды іншых. Кроў з носу мы павінныя вырашыць гэтую праблему — забяспечыць людзей працай і сярэдні заробак па краіне ў $500", — цытуе прэс-служба словы кіраўніка дзяржавы.
Разам з тым Лукашэнка падкрэсліў, што важна падтрымліваць жорсткую выканальніцкую дысцыпліну. "Сказаў — больш не паўтараю. Калі гэта Мінская вобласць, то Шапіра нікому два разы не павінен гаварыць. Ні рабочаму, ні селяніну, ні лекару, ні настаўніку. Я ўжо не кажу пра вертыкалі ўлады", — заявіў ён.