Лукашэнка: Каб больш не было скаргаў, што на кагосьці "наехалі" МУС, КДБ

Лукашэнка: Каб больш не было скаргаў, што на кагосьці "наехалі" МУС, КДБ

Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак, 15 жніўня, наведаў Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці ды выказаўся на самыя розныя актуальныя тэмы. Ён гаварыў пра заробкі беларусаў (асобна спыніўся на заробках спартсменаў), пра цэны, пра падтрымку шматдзетных сем'яў і вайскоўцаў. На нарадзе ў Маларыцкім райвыканкаме Лукашэнка заявіў, што мясцовых кіраўнікоў у справе папярэджання і рэагавання на магчымыя злоўжыванні або бяздзейнасць на месцах павінны падтрымліваць сілавікі.

"Міліцыя, КДБ, пракуроры — яны ўсе павінны круціцца вакол кіраўніка і яму дапамагаць, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Я хачу, каб гэта ўся краіна пачула. Каб больш не было скаргаў, што на кагосьці "наехаў" міліцыянер, КДБ, на кагосьці пракурор "накаціў". Усе яны выдатна разумеюць, што мы жывем ад таго ж калгасу і прамысловага прадпрыемства".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "галоўнае — гэта эканоміка" і на яе "ўсе павінны працаваць".

У Маларыцкім раёне Лукашэнку падарылі... карову

Прэзідэнцкая карова дае ў тры разы больш малака, чым звычайная

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі