Лукашэнка лічыць, што пакуль не варта зносіць гасцініцу "Беларусь"

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пакуль не варта спяшацца са зносам гасцініцы "Беларусь" у Мінску, паведамляе “Інтэрфакс”.

"Вы мне падкідвалі прапанову па зносе "Беларусі". А ці трэба гэта рабіць?", — спытаў прэзідэнт, заслухоўваючы даклад кіраўніцтва сталіцы аб планах яе развіцця.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што на дадзены момант "гасцініцу трэба прывесці ў парадак і зрабіць дыхтоўную народную гасцініцу".

Пры гэтым прэзідэнт адзначыў, што побач з гасцініцай хапае месца для пашырэння дадзенага комплексу і будаўніцтва новых аб'ектаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі