Лукашэнка можа наведаць матч футбольных зборных Беларусі і Іспаніі

Аляксандр Лукашэнка можа наведаць матч адбору Еўра-2016 футбольных зборных Беларусі і Іспаніі, які пройдзе на "Барысаў-Арэне" 14 чэрвеня. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту tribuna.com распавёў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас:

"Толькі цяпер з'явілася месца, дзе можна годна прыняць прэзідэнта. Вы ж памятаеце ложу на стадыёне "Дынама". Яна была проста абнесеная нейкім бетонным борцікам без якіх-небудзь перагародак. Пагадзіцеся, гэта не месца, дзе павінен знаходзіцца кіраўнік дзяржавы. Цяпер на "Барысаў-Арэне" усё па-іншаму. Вось на матч з Іспаніяй абавязкова запросім кіраўніка дзяржавы".

Нагадаем, 15 лістапада мінулага года ў гасцях беларусы прайгралі іспанцам з лікам 0:3. Сустракаліся зборныя Беларусі і Іспаніі і ў адборы на чэмпіянат свету 2014 года. 12 кастрычніка 2012-га на мінскім стадыёне "Дынама" беларусы разгромна прайгралі іспанцам — 0:4 (на здымку і на відэа). Праз чатыры дні на сустрэчы з расійскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на Іспанію "сабраў 40 тысяч чалавек" (паводле пратаколу, прысутнічалі 30 тысяч чалавек), а футбалісты падвялі: "Такой ганьбы нацыі, як гулялі [нашы футбалісты], я не бачыў. Абкакаўшыся, выйсці на поле, з дрыжачымі рукамі і нагамі..."

Лукашэнка: На Іспанію сабраў 40 тысяч чалавек, а футбалісты абкакаліся

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі