Лукашэнка: Мы пераламілі тэндэнцыю, моладзь зноў ідзе ў лабараторыі

У Беларусі ўдалося пераламіць тэндэнцыю адтоку маладых кадраў з навуковай сферы. Пра гэта 23 студзеня на ўручэнні дыпломаў акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у нашай краіне аўтарытэт навукоўца і прэстыж прафесіі ў грамадстве "няўхільна павышаюцца". Негатыўную тэндэнцыю ўдалося пераламіць і "моладзь зноў іде працаваць у лабараторыі, звязвае свой лёс з навукай".

Лукашэнка нагадаў, што сёлета ў Беларусі адзначаецца Год моладзі. Ён лічыць, што трэба падняць на новы ўзровень працу па падтрымцы таленавітых студэнтаў, аспірантаў, маладых навуковых работнікаў. Кіраўнік дзяржавы прапануе больш актыўна дзяліцца з імі назапашанымі ведамі, далучаць іх да навуковых даследаванняў.

"Кожны навуковец павінен ганарыцца сваімі вучнямі і выхоўваць навуковую змену. Смялей прасоўвайце перспектыўных даследчыкаў, заахвочвайце іх ініцыятыву і давярайце ім адказныя задачы", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Фота: ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі