Лукашэнка на "эканамічнай" нарадзе: Прыйшоў час разабрацца
У аўторак кіраўніка дзяржавы інфармуюць пра працу эканомікі і прагноз яе развіцця.
Нарада, прысвечаная эканамічным пытанням, праходзіць сёння ў Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Ён праслухаў справаздачы ўраду і Нацыянальнага банка аб працы эканомікі за 2014 год і пра прагноз за 2015 год.
"Прыйшоў час разабрацца, наколькі эфектыўнымі аказаліся прынятыя ўрадам і Нацыянальным банкам меры, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Ці ўсё зроблена ў цэнтры і на месцах, каб вынікі адпавядалі запланаванаму? Ці ўсё рэзервы выкарыстаныя? Думаю, не. Даклады, якія ляжаць у мяне на стале, паказваюць, што ў пасіве — многія застарэлыя балячкі і нявырашаныя праблемы".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па-ранейшаму на складах прадпрыемстваў застаюцца значныя запасы гатовай прадукцыі, зніжаецца экспарт, пагаршаецца фінансавы стан прадпрыемстваў, марудна ідзе мадэрнізацыя.
Фота — ria.ru