Лукашэнка: Беларусі патрэбна перспектыўная зброя (відэа)
Кіраўнік дзяржавы загадаў стварыць поўны замкнёны цыкл вытворчасці перспектыўных узораў узбраення — ад сродкаў перамяшчэння да сродкаў паражэння.
Пра гэта ён заявіў 23 верасня на нарадзе па стварэнні вытворчасці перспектыўных узораў ўзбраення, перадае БЕЛТА.
"І падыходы тут, як мы звычайна кажам у прамысловасці, што вось гэта мы купім ці нейкую частку закупім, — ніхто вам нічога не прадасць, калі вы не створыце самі! Нават калі з некім дамовіцеся сёння аб распрацоўцы нейкіх відаў зброі, трэба мець на ўвазе, што заўтра гэты партнёр ад вас сыдзе. Ніхто не дасць і не прадасць нават за вялікія грошы тое, што нам сёння трэба — перспектыўныя віды ўзбраення. Вы бачыце гэта на прыкладзе нашай суседняй Украіны", — адзначыў беларускі кіраўнік.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі асвоены капітальны рамонт і мадэрнізацыя практычна ўсёй лінейкі авіяцыйнай і бранятанкавай тэхнікі, сродкаў і сістэм СПА, радыёлакацыі, апаратуры радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы. Таксама ў нашай краіне стварылі доследныя ўзоры баявой браніраванай машыны і аўтамабіля высокай праходнасці, наладзілі вытворчасць сродкаў сувязі.
Фота — БЕЛТА