Лукашэнка наведае Пакістан з афіцыйным візітам
Аляксандр Лукашэнка наведае Пакістан з афіцыйным візітам. Адбудзецца гэта ў бягучым годзе, але дакладная дата яшчэ невядомая, яе будуць узгадняць па дыпламатычных каналах. Пра гэта стала вядома па выніках сённяшняй тэлефоннай размовы кіраўніка Беларусі з пакістанскім прэм'ерам Навазам Шарыфам. Мяркуецца, што візіт Лукашэнкі дасць новы імпульс двухбаковым адносінам і "дазволіць дамагчыся прарыву ў супрацоўніцтве".
Краіны збіраюцца ўстанавіць больш цесныя палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі. Таксама падчас размовы абмяркоўваліся міжнародныя падзеі, інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка наведваў Пакістан з двухдзённым візітам у траўні 2015 года. У жніўні мінулага года ў нашу краіну прыязджаў прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф.