Лукашэнка назваў Беларусь даўнім і надзейным партнёрам Кітая

Лукашэнка назваў Беларусь даўнім і надзейным партнёрам Кітая

Беларусь — не сітуатыўны сябар Кітая, а “даўні і надзейны партнёр”. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння падчас сустрэчы з першым намеснікам прэм’ера Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі, перадае БЕЛТА. Беларускі кіраўнік адзначыў, што Кітай цяпер мае “шмат сяброў”, якіх знайшоў зусім нядаўна, калі стаў адной з найбольш уплывовых краін свету.

“Але ў Беларусі з Кітаем даўняя гісторыя. Уся найноўшая гісторыя Беларусі звязаная з Кітайскай Народнай Рэспублікай. То бок, мы не сітуатыўныя сябры, не сябры ўчорашнія, а мы даўнія сябры кітайскага народа, і паміж намі сапраўды ўсталяваліся вельмі добрыя адносіны”, — сказаў Лукашэнка.

Таксама кіраўнік Беларусі адзначыў, што прадстаўнікам дзвюх краін трэба часцей кантактаваць, каб больш эфектыўна рэалізоўваць свае дамоўленасці.

Нагадаем, што візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай разлічаны на тры дні. Кіраўнік Беларусі прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны. На парадзе ў Пекіне 3 верасня ў ліку замежных вайскоўцаў з 17 краін свету пройдуць і прадстаўнікі нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі