Лукашэнка не выключае, што працэнтная стаўка па крэдытах будзе зніжана
"Мы амярцвілі больш $5 млрд па краіне", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка не выключае зніжэння працэнтнай стаўкі па крэдытах. Пра гэта ён заявіў 14 лістапада на нарадзе з актывам Гродзенскай вобласці
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць ліквідацыі ў Гродзенскай вобласці дэбіторскай запазычанасці. "Мы амярцвілі больш $5 млрд па краіне ў гэтай дэбіторцы, гэтых складскіх запасах", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
"Вось вы зрабіце гэта, а я вам гарантую, што будзе нармальная працэнтная стаўка. Але калі вы выдаткавалі каласальныя сродкі, зрабілі тавар і яго не прадалі — слухайце, мужыкі, ну адкуль грошы?" — адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ўжо пачалі працу ў дачыненні банкаў па пытанні дарагоўлі крэдытаў: "Я паспрабую зрабіць таннейшым тое, што ўзялі. Вось яны зараз паясы зацягнуць, 3% ці 4% атрымаюць маржы, а ўсё астатняе — трэба зрабіць таннейшым крэдыты і тыя, якія сёння ёсць".
Фота — Fotolia