Лукашэнка незадаволены, што замарудзіліся тэмпы развіцця Гродзеншчыны

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу ўдзельнічае ў нарадзе з актывам вобласці. Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў паведаміў яму пра стан і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Лукашэнка ў сваю чаргу выказаў незадавальненне замаруджваннем тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці.

"Гродзеншчына ў нашай краіне на асаблівым рахунку, і я пастаянна стаўлю яе ў прыклад, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — У ёй актыўна вядзецца мадэрнізацыя многіх прамысловых і сельгаспрадпрыемстваў. Вобласць з'яўляецца адным з лідараў у вытворчасці малака, мяса, збожжавых культур. Удзельная вага рэгіёну ў валавым унутраным прадукце краіны складае 8,5%, сельскагаспадарчай вытворчасці — больш за 16%. Аднак у апошні час выклікае непакой запаволенне тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці".

Нагадаем, што перад нарадай кіраўнік дзяржавы наведаў Гродзенскую ГЭС.


Лукашэнка запатрабаваў празрыстых тарыфаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі