Лукашэнка незадаволены вынікамі Алімпіяды

Кіраўнік Беларусі лічыць, што ў бліжэйшы час павінны быць зробленыя адпаведныя высновы з выступу беларускіх алімпійцаў у Ванкуверы. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, выступ мог быць і лепшым, перадае "Інтэрфакс". Кіраўнік краіны заявіў, што трэба спыніць усе размовы пра паспяховы выступ нашых спартоўцаў на Алімпіядзе. Не зважаючы на наяўнасць трох медалёў, беларусы кепска выступілі на Алімпіядзе, адзначыў Лукашэнка.

Па яго словах, трэба неўзабаве да алімпійскага сходу па ўсіх напрамках сфармаваць выканкамы федэрацый з прафесійных адмыслоўцаў. Там павінны быць не памежнікі, не аграрыі, не авіятары, а спецыялісты.

Лукашэнка паабяцаў, што правядзе шэраг нарадаў па развіцці спорту ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі