Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні ў Беларусі інкасатарскай кампаніі

Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні ў Беларусі інкасатарскай кампаніі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні ў Беларусі інкасатарскай кампаніі. “Белінкасгруп” ствараецца для ўдасканалення арганізацыі наяўнага грашовага абарачэння Беларусі і развіцця касава-інкасатарскіх паслуг, інфармуе БЕЛТА. Адзначаецца, што адкрытае акцыянернае таварыства “Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя “Белінкасгруп” ствараецца з удзелам Нацбанку, “Беларусбанку” і “Белаграпрамбанку”.  

Асноўнымі задачамі новай структуры называецца арганізацыя цэнтралізаванай сістэмы збору, апрацоўкі і дастаўкі грошай і каштоўнасцяў, садзейнічанне Нацбанку ў забеспячэнні наяўнага грашовага абарачэння, аказанне касава-інкасатарскіх паслуг з укараненнем найноўшых тэхналогій. Мяркуецца, што з дапамогай інкасатарскай кампаніі ўдасца аптымізаваць дубліруючыя функцыі банкаў, скароціцца колькасць спецтранспарту і зброі ў абароце, знізяцца выдаткі на ўтрыманне матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.

Тыдзень таму планы стварэння “Белінкасгруп” абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і старшыня праўлення Нацбанку Павел Калаўр. Кіраўнік дзяржавы паставіў умову, каб новая структура не стала прычынай павышэння выдаткаў у банкаўскай сферы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі