Лукашэнка пахваліў КДБ за барацьбу з карупцыяй і даручыў быць больш адкрытымі
2 траўня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў супрацоўнікам КДБ за барацьбу з карупцыяй. "Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што эфектыўная барацьба з карупцыяй бачная. У КДБ гэтаму надаюць вялікае значэнне. Малайцы хлопцы, якія працуюць у гэтым напрамку", — пахваліў ён. Таксама ён пацікавіўся, як ідзе барацьба з карупцыяй. .
Лукашэнка нагадаў, што ў КДБ ёсьць спецыфічныя напрамкі работы, якія ніхто іншы весці не можа. Гэта ў тым ліку разведка, контрразведка, антытэрарыстычная дзейнасць, абарона канстытуцыйнага ладу.
У сферы грамадскай бяспекі кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці ёсць праблемы з будучымі Днём Перамогі і Днём Незалежнасці, калі збярэцца шмат людзей.
Асобна Лукашэнка даручыў спецслужбе быць больш адкрытай: "Каб не казалі, што мы тут заслонай пакрылі ўсё, хаваем ад народа. Тое, што трэба, мы хаваем, таму што гэта не выдаецца. Але ў большасці сваёй хаваць няма чаго".