Лукашэнка: "Пакуль вы мяне не заб'яце, іншых выбараў не будзе"

Лукашэнка: "Пакуль вы мяне не заб'яце, іншых выбараў не будзе"

Справядлівых прэзідэнцкіх выбараў пры жыцці Аляксандра Лукашэнкі не будзе. Пра гэта ён сам заявіў падчас выступу перад рабочымі на Мінскім заводзе колавых цягачоў. 

Падчас выступу на заводскай пляцоўцы Лукашэнка запытаўся ў рабочых : "Вы кажаце пра несправядлівыя выбары і хочаце правесці справядлівыя?"

"Так!" — адказалі прысутныя.

Пасля гэтага прагучала фраза: "Адказваю вам на гэтае пытанне. Мы правялі выбары. Пакуль вы мяне не заб'яце, іншых выбараў не будзе".

Агенцтва БЕЛТА цытуе яго выказванне ў іншай фармулёўцы: "Ніколі вы ад мяне не дачакаецеся, каб я пад ціскам нешта зрабіў. Іх не будзе".

Пасля заявы Лукашэнкі рабочыя пачалі свістаць і крычаць "Сыходзь!". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі