Лукашэнка папракнуў НАН у “целяпанні” і “нежаданні зарабляць”

Старшыня прэзідыума акадэміі навук Уладзімір Гусакоў выступіў сёння, 13 жніўня, з дакладам перад кіраўніком Беларусі.

Падчас даклада ішла гаворка аб 13 прыярытэтах навуковай дзейнасці на будучую пяцігодку. Сярод іх энергетыка, бія-, нана- і медтэхналогіі. Пад гэтыя прыярытэты распрацаваны спіс праграм асноўных навуковых даследаванняў. Зараз ідзе іх напаўненне канкрэтнымі заданнямі і праектамі.

Старшыня прэзідыума акадэміі навук далажыў Лукашэнку пра крыніцы фінансавання навуковых даследаванняў і будучых рынках збыту прадукцыі, а таксама пра выкананне праграмы ўдасканалення навуковай сферы.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся эканамічным эфектам, які аказвае навука на дзяржаву:

“Калі навука не ўплывае на фінансавы стан дзяржавы і сама целяпаецца з боку ў бок, не зарабляючы грошы хаця б на ўласнае ўтрыманне, гэта ўжо не арганізацыя”, — заявіў Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што ў Акадэміі мусяць быць рэальна працуючыя структуры: “У нас паразітызму гэтага хапае ва ўсіх арганізацыях, асабліва там, дзе бюджэт выдаткоўваецца, дзе не трэба зарабляць уласным розумам і рукамі”, —  цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА

Фота: з архіва НАН Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі