Лукашэнка папярэдзіў урад не займацца эксперыментамі ў эканоміцы

Лукашэнка папярэдзіў урад не займацца эксперыментамі ў эканоміцы

7 снежня ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада аб праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2016 год. Падчас яе кіраўнік краіны перасцярог урад ад эксперыментаў у эканоміцы, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка ахарактарызаваў сітуацыю ў эканоміцы як складаную: "Сёння ў свеце амаль як быццам вайна ідзе". Таксама кіраўнік Беларусі заявіў: "Трэба мабілізоўваць вядомымі метадамі, якімі мы ўмеем дзейнічаць, разумеем іх. Трэба грунтавацца на іх і дзейнічаць, а не падкідваць рознага кшталту эксперыменты".

Лукашэнка выступіў супраць скарачэння паказчыкаў. Ён сказаў, што трэба даводзіць больш канкрэтных паказчыкаў. У якасці прыкладу ён назваў паказчык па стварэнні працоўных месцаў для мясцовых органаў улады. Гэта паслужыць для іх дадатковым стымулам для пошуку інвестараў, каб ствараць гэтыя працоўныя месцы.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што беларуская эканоміка абсалютна канкурэнтная па цэнавым фактары і якасці. "Цудаў не бывае, у крызісны час мы не можам, нават калі захочам, стварыць новую эканоміку, гэта значыць замест нашага машынабудаўнічага комплексу, да прыкладу, вырабляць нешта касмічнае. Ня зможам — дый не трэба. У нас добрыя людзі, адукацыя , прамысловая школа. Трэба трошкі варушыцца, напружвацца", — падкрэсліў ён.

Лукашэнка заявіў, што беларускія ўлады не павінны дзейнічаць ва ўгоду хоць каму — міжнароднай супольнасці, Міжнароднаму валютнаму фонду, Расіі ці іншым дзяржавам.Па яго словах, Беларусь разлічвае на дапамогу і падтрымку з боку міжнароднай супольнасці перш за ўсё ў эканоміцы, і толькі ў эканоміцы. Акрамя таго, Беларусь разлічвае на падтрымку дружалюбнай, братняй Расіі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі