Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як адзначаецца ў віншаванні, тэкст якога распаўсюдзіла прэс-служба кіраўніка краіны, у ХХ стагоддзі гэтая падзея займае асаблівае месца.

“Яна зрабіла значны ўплыў на ход сусветнай гісторыі і вызначыла лёс многіх народаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Даступныя сацыяльныя выгоды, ідэалы раўнапраўя, міру, міжнацыянальнай згоды, якія склаліся ў савецкую эпоху, актуальныя і дагэтуль. СССР ажыццявіў магутны рывок у развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, касмічных тэхналогій, заклаўшы аснову для цэлых галін вытворчасці, новых напрамкаў даследаванняў. Поспехі Савецкага Саюза ў сферы культуры і спорту сталі здабыткам усяго чалавецтва і прынеслі краіне сусветную славу”.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння беларусы ганарацца працоўнымі подзвігамі, воінскім гераізмам, навуковымі адкрыццямі савецкага часу, імкнуцца захаваць і пабольшыць усё лепшае, што дасталася ім ад папярэднікаў , якія вызначылі сваімі прыярытэтамі такія каштоўнасці, як справядлівасць, праца, роўнасць.

"З намі бясцэнны досвед папярэдніх пакаленняў, а значыць, нам многае па плячы", — адзначыў Лукашэнка.

Гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая адзначаецца 7 лістапада, з’яўляецца дзяржаўным святам у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі