Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём народзінаў
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэзідэнцкую прэс-службу.
У віншаванні адзначаецца, што наша краіна “зацікаўленая ў плённым узаемадзеянні з Расійскай Федэрацыяй ва ўсіх сферах, паглыбленні раўнапраўнага і эфектыўнага супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах".
Апроч таго, Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў рамках сумленнага і адкрытага дыялогу “бакі змогуць вырашыць усе актуальныя пытанні двухбаковага парадку, знайсці агульныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснага свету”.
7 кастрычніка расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну споўнілася 64 гады. Ён займаў пасаду кіраўніка краіны з 2000 па 2008 год, а пасля праз чатыры гады зноў быў абраны ў якасці прэзідэнта.