Лукашэнка павіншаваў з 8 Сакавіка: "Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым"

Лукашэнка павіншаваў з 8 Сакавіка: "Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым"

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын, паведамляе ягоная прэс-служба.

У сваім віншаванні ён адзначыў, што жанчыны дораць утульнасць роднага дому, клопат і дабрыню.

"Непараўнальнае хараство беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі праслаўляюць нашу Радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цеплыня любячых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падзякаваў жанчынам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям'і. "Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі