Лукашэнка — пра тактыку расіян: паабяцалі — забыліся, паабяцалі — забыліся
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам выказаўся наконт працы сумеснай перамоўнай беларуска-расійскай міжурадавай рабочай групы па пытаннях інтэграцыі. Яна мусіла праналізаваць усе праблемныя пытанні, якія існуюць у адносінах краін. "Адны абяцанні, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Перамоўная група натыкнулася на нейкае пытанне — урад Расіі абяцае даць, у тым ліку прэм'ер Мядзведзеў, усе каманды, распараджэнні, каб у комплексе вырашаць пытанні. Таму што вызначана тактыка вядзення перамоваў: паабяцалі — забыліся, другі раз паабяцалі — забыліся. Гэта значыць ідзе незразумелае тармажэнне гэтых працэсаў".
З-за гэтай сітуацыі, кажа кіраўнік дзяржавы, яму няма што абмяркоўваць з Уладзімірам Пуціным. А ў іх запланаваныя дзве сустрэчы ў самы бліжэйшы час. Аляксандр Лукашэнка папрасіў Рыгора Рапоту "паставіць жорстка пытанне перад расійскім бокам пра тое, што мы павінны ўжо літаральна праз некалькі дзён выйсці на нейкія вынікі".