Лукашэнка пацвердзіў, што Пуцін прапанаваў сустрэцца на Валааме

Лукашэнка пацвердзіў, што Пуцін прапанаваў сустрэцца на Валааме

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што Уладзімір Пуцін прапанаваў сустрэцца на Валааме, інфармуе БЕЛТА. Валаамскі мужчынскі манастыр знаходзіцца на востраве ў паўночнай частцы Ладажскага возера. Неафіцыйныя інфармацыя пра магчымую сустрэчу з'явілася днямі. Яна нібыта запланаваная на 11 ліпеня. Гэта якраз апошні дзень візіту на Валаам патрыярха Кірыла. Магчыма, што ён паўдзельнічае ў сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі.

Лукашэнка заявіў, што ён з Пуціным не збіраюцца на Валааме прымаць нейкія тайныя рашэнні. "Гэта наша праваслаўная святыня, — кажа беларускі кіраўнік. — Я там проста павінен пабываць".

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што Уладзімір Пуцін асабіста правядзе для яго экскурсію па востраве.

Раней анансавалася, што афіцыйная сустрэча Лукашэнкі і Пуціна мусіць адбыцца 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі